Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:30 ]  Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Ізраілю Эмануэль Нахсон паведаміў, што Ізраіль не пагадзіцца зь мірным плянам Савудаўскай Арабіі


ЕРУСАЛІМ. Прэсавы сакратар міністэрства замежных справаў Ізраілю Эмануэль Нахсон паведаміў, што Ізраіль не пагадзіцца зь мірным плянам Савудаўскай Арабіі ў цяперашняй форме. Плян заклікае Ізраіль вывесьці свае войскі з усіх акупаваных у 1967 годзе палестынскіх тэрыторыяў у абмен на мір і нармалізацыю дачыненьняў паміж Ізраілям і арабскім сьветам. Прапанова Арабіі была ўхвалена ўчора лідарамі арабскіх краінаў на двухдзённым саміце арабскай лігі ў Бэйруце. Саміт таксама заклікаў Ізраіль прызнаць палестынскую дзяржаву і прыняць “справядлівае рашэньне” праблемы палестынскіх уцекачоў. Прадстаўнік ізраільскага зьнешнепалітычнага ведамства Эмануэль Нахсон заявіў, што права на вяртаньне мільёнаў палестынскіх уцекачоў разбурыць габрэйскі характар дзяржавы Ізраіль.
XS
SM
MD
LG