МАСКВА. Афіцыйныя асобы Злучаных Штатаў і Расеі дасягнулі пагадненьня ў справе перагляду сьпісу тавараў, якія Ірак можа імпартаваць у межах праграмы ААН “нафта на прадукты харчаваньня”. Падручны дзяржаўнага сакратара ЗША Джон Волф сказаў, што сьпіс падае пералік прыймальных і недапушчальных тавараў і цяпер яго можа ўжываць Рада Бясьпекі ААН для перагляду антыірацкіх санкцыяў. Паводле Вольфа гэтыя санкцыі, якія ААН наклала на Ірак пасьля ягонага ўварваньня ў Кувэйт, могуць быць перагледжанымі ў наступным месяцы.