Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:17 ]  Беларускія ўлады прыгразілі выкінуць прадстаўніцтва АБСЭ зь Беларусі


МЕНСК. Сёньня Беларускія ўлады прыгразілі, што выкінуць прадстаўніцтва АБСЭ зь Беларусі і заявілі, што гэтая група дзейнічае неадпаведна свайму мандату. Міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў сказаў, што офіс АБСЭ будзе зачынены, калі гэты мандат ня будзе перагледжаны. Пры гэтым Хвастоў не падаў ніякіх тэрмінаў. Ён сказаў, што задачай групы ёсьць назіраньне за сытуацыяй у Беларусі і інфармаваньне пра яе свайго кіраўніцтва, а не палітычная прысутнасьць.
XS
SM
MD
LG