Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:19 ]  У Японіі асудзілі амэрыканскага летчыка за згвалтаваньне


НАГА, ЯПОНІЯ Японскі суд сёньня асудзіў амэрыканскага летчыка за згвалтаваньне 20-гадовай японкі да 32 месяцаў зьняволеньня. Сэржант Тыматы Вудланд паўстаў перад судом у верасьні пасьля абвінавачаньня ў гвалтаваньні маладой японкі каля папулярнага начнога клюбу на высьпе Акінава. Пракуроры патрабавалі для Вудланда 3-гадовага зьняволеньня. Інцыдэнт выклікаў моцнае абурэньне ў Японіі і працягнуў дыскусыі наконт знаходжаньня ў краіне амэрыканскіх ваенных
XS
SM
MD
LG