НАГРЫН (Афганістан) Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзай, які сёньня наведаў места Нагрын, што ў прыгор’ях Гіндукушу, абвесьціў на заўтра дзень жалобы пра ахвярах землятрусаў, якія адбыліся ў паўночным Афганістане. У часе калі Карзай быў у Нагрыне, места скаланулі тры падземныя штуршкі.