Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:25 ]  Савудаўская Арабія прапанавала плян разьвязаньня на Блізкім Усходзе


БЭЙРУТ. Сёньня спадчынны прынц Савудаўскай Арабіі Абдулах прапанаваў, каб арабскія краіны усталявалі з Ізраілем нармальныя сувязі ўв абмен на вывад ізраільскага войска з усіх акупаваных тэрыторыяў арабскіх краінаў, прызнаньне палестынскай дзяржаўнасьці са сталіцай ва Ўсходнім Ерусаліме і дазвол палестынскім уцекачам вярнуцца на радзіму. Спадчынны прынц прапанаваў падаць гэтыя прапановы, як сумесны арабскі праект, у Раду Бясьпекі ААН. Абдулах сказаў, што ягоныя прапановы ёсьць спосабам усталяваньня міру на Блізкім Усходзе і заклікаў усясьветную супольнасьць да падтрымкі гэтага праекту. Выступ Абдулаха прагучаў у часе сустрэчы на вышэйшым узроўні Лігі арабскіх краінаў, якая адбываецца ў Бэйруце без палестынскага лідара Ясіра Арафата, прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака і караля Ярданіі Абдулаха.
XS
SM
MD
LG