Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:30 ]  Афганскі ўрад заклікаў міжнародную супольнасьць дапамагчы ў выратавальных апэрацыях пасьля землятрусу


КАБУЛ. Гуманітарная дапамога з розных краінаў накіроўваецца ў Афганістан, дзе ў аўторак адбыўся землятрус, ахвярамі якога сталі звыш 1800 чалавек. Каля 10 тысяч засталіся бяз даху над галавой. Катастрофа дабылася ў паўночнай правінцыі Баглан каля горнага масіву Хінду Куш. Афганскі ўрад заклікаў міжнародную супольнасьць дапамагчы ў выратавальных апэрацыях і адбудове зруйнаванага. МНС Расеі паведаміла, што ў Кабул выляцеў самалёт, на борце якога 21 тона гуманітарных грузаў. У Афганістане працуюць восем амэрыканскіх дабрачынных арганізацыяў, якія цяпер сканцэнтраваліся на дапамозе пацярпелым ад землятрусу. Выратавальныя каманды зараз спрабуюць дасягнуць паўночны горад Нагрын, аднак сытуацыя ўскладняецца тым, што дарога ў гэты горад замініраваная.
XS
SM
MD
LG