Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:46 ]  Парлямэнт Чарнагорыі абмяркуе пагадненьне аб стварэньні новага саюзу Сэрбіі і Чарнагорыі


ПАДГОРЫЦА Парлямэнт Чарнагорыі сёньня павінен пачаць абмеркаваньне дамовы аб стварэньні новага саюзу паміж Сэрбіяй і Чарнагорыяй. Дыскусыя павінна была пачацца ўчора, але была перанесена на просьбу апазыцыйнай Сацыялістычнай народнай партыі, якая папрасіла яшчэ дзень, каб лепш падрыхтавацца да дэбатаў. Пагадненьне, падпісанае ў Бялградзе пры пасярэдніцтве Эўразьвязу, прадугледжвае стварэньне на месцы югаслаўскай федэрацыі новай дзяржавы Сэрбіі і Чарнагорыі. Паўнамоцтвы рэспублік у гэтай дзяржаве будуць істотна пашыраныя. Дамова падпісаная на тры гады, за якія кіраўніцтва Чарнагорыі забавязалася не праводзіць рэферэндум аб незалежнасьці рэспублікі. Учора Прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч заявіў, што Сэрбія і Чарнагорыя маюць лепшыя шанцы далучыцца да Эўразьвязу як адзіная краіна. Партыя “Лібэральны альянс”, якая выступае за поўную незалежнасьць Чарнагорыі, заявіла, што яе прадстаўнікі з парлямэнце не падтрымаюць пагадненьне.
XS
SM
MD
LG