СКОП’Е
Адзін чалавек быў забіты і 5 параненыя ў выніку узброенай сутычкі ў раёне гораду Тэтава на паўночным захадзе Македоніі. Верагодна, у сутычцы ўдзельнічалі байцы альбанскіх этнічных узброеных груповак. На месца здарэньне неадкладна прыбылі вайскоўцы міратворчага кантынгенту НАТО. Гэтак званая Альбанская вызваленчая армія ў жніўні пагадзілася спыніць узброеную барацьбу пасьля падпісаньня пагадненьня з македонскім урадам, якое надавала большыя правы альбанскай мяньшыні. Аднак некаторыя альбанскія ўзброеныя этнічныя групоўкі ў Македоніі адмовіліся выконваць пагадненьне і пакляліся працягваць барацьбу