Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:53 ]  Эўропа выдаткоўвае грошы Афганістану


БРУСЭЛЬ Міністр замежных справаў Афганістану Абдула Абдула правядзе сёньня перамовы з кіраўніком зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Крысам Патэнам. Як чакаецца, на перамовах будзе абмяркоўвацца эўрапейская дапамога Афганістану і ход антытэрарыстычнай апэрацыі. У студзені краіны Эўразьвязу паабяцалі выдаткаваць Афганістану каля 600 мільёнаў эўра. Першая частка гэтай сумы – 75 мільёнаў эўра – ужо выдадзеная. Гэтыя сродкі пойдуць на размініраваньне, дастаўку гуманітарных грузоў і выплату заробкаў супрацоўнікам часовай афганскай адміністрацыі.
XS
SM
MD
LG