КІЕЎ. Міністар замежных справаў Македоніі Казуле, пасьля сустрэчы з украінскім кіраўніцтвам сказаў, што Македонія і Ўкраіна гатовыя ўзнавіць супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры. Пры гэтым ён не падаў ніякіх падрабязнасьцяў. Раней Украіна прадавала Македоніі ўзбраеньні, аднак сёлета ўкраінская зброя ў Македонію не прадавалася. У часе сустрэчы са сваім украінскім калегам Анатоліем Зьленкакм Казуле таксама абмеркаваў пытаньні ўмацаваньня эканамічных сувязяў. Апрача гэтага міністар сустрэўся з прэм’ер-міністрам Украіны Анатолем Кінахам і прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам.