Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:36 ]  Віцэ-прэзыдэнт ЗША сказаў, што небясьпека набыцьця Іракам ядзернай зброі “сьмяртэльна сур’ёзная"


ВАШЫНГТОН. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні сказаў, што небясьпека набыцьця Іракам ядзернай зброі “сьмяртэльна сур’ёзная”. Паводле Чэйні ірацкая праблема ня столькі ў тым каб вярнуць інспэктараў па зброі масавага зьнішэньня ў краіну, колькі ў тым, што Садам Гусэйн распрацоўвае і мае біялягічныя сродкі, а таксама імкнецца набыць ядзерную зброю. Віцэ-прэзыдэнт, які толькі што вярнуўся з паездкі на Блізкі Ўсход, сказаў, што саюзьнікі ЗША ў рэгіёне таксама ўсхваляваныя спробамі Іраку набыць зброю масавага зьнішчэньня. Пры гэтым Чэйні не назваў ніякіх канкрэтных краінаў.
XS
SM
MD
LG