Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:49 ]  У Бялградзе прыхільнікі Мілошавіча адзначылі трэйцюю гадавіну НАТАўскага бамбаваньня Югаславіі


БЯЛГРАД. Тысячы людзей сабраліся сёньня ў Бялградзе, каб адзначыць трэйцюю гадавіну НАТАўскага бамбаваньня Югаславіі. Пераважная колькасьць удзельнікаў – асобы сталага веку – прыхільнікі былога прэзыдэнта краіны Слабадана Мілошавіча. Яны выступалі супраць Захаду і новых уладаў Югаславіі. Некаторыя з удзельнікаў трымалі партрэты Мілошавіча, які ў гэты час знаходзіцца ў Гаазе, дзе трыбунал ААН у справах ваенных злачынстваў судзіць былога прэзыдэнта, зьвінавачанага ў злачынствах супраць чалавечнасьці ў часе канфліктаў на Балканах у 90-ых гадох. Акцыю пратэсту арганізавала Сацыялістычная партыя Сэрбіі. Інцыдэнтаў у часе акцыі не зафіксавана.
XS
SM
MD
LG