Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 00:16 ]  Колькасьць арыштаваных удзельнікаў Дня Незалежнасьці ў Менску перавысіла сто асобаў


МЕНСК. Сёньня у Беларусі прайшлі сьвяткаваньні 84-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. У шматлікіх местах яны ператварыліся ў акцыю пратэсту супраць Аляксандара Лукашэнкі. Колькасьць затрыманых ўдзельнікаў сьвята ў Менску перавысіла сотню асобаў. Паводле агэнства “Асашэйтыд прэс”, сярод затрыманых – лідар Маладога фронту Павал Севярынец, актывіст гэтай арганізацыі Вячаслаў Сіўчык і журналіст Валеры Шчукін. Падрабязнасьці і паведамленьні зь меца падзеяў – у нашай далейшай праграме.
XS
SM
MD
LG