ТОКІА. Больш трыццаці тысячаў жыхароў японскага места Наха, на выспе Акінава, былі эвакуяваныя са сваіх дамоў, пасьля таго як там была знойдзеная цэлая 250-кіляграмовая авіябомба ЗША з часоў другой усясьветнай вайны. Сапёры абясшкодзілі знаходку. У часе другой усясьветнай вайны Акінава была адзіным раёнам на тэрыторыі Японіі, дзе вяліся наземныя баі.