Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:30 ]  У Беларусі праходзяць сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці. Ёсьць арыштаваныя


МЕНСК. Сёньня у Беларусі праходзяць сьвяткаваньні 84-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі. Паводле паведамленьняў у Менску міліцыя атачыла пляц Якуба Коласа, дзе сабраліся сотні ўдзельнікаў сьвята – пераважна прадстаўнікоў Беларускага Народнага Фронту і арганізацыі “Малады фронт”. Сьвяткаваньне ператварылася ў акцыю пратэсту супраць Аляксандара Лукашэнкі. Затрыманыя дзясяткі ўдзельнікаў сьвята. Паводле агэнства “Асашэйтыд прэс”, сярод затрыманых – лідар Маладога фронту Павал Севярынец, актывіст гэтай арганізацыі Вячаслаў Сіўчык і журналіст Валеры Шчукін. Затрыманьні прайшлі і ў іншых местах Беларусі. Тым часам вайскоўцы ўнутранага войска не далі прайсьці да рэзыдэнцыі Лукашэнкі удзельнікам дэманстрацыі, арганізаванай Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыяй. Падрабязнасьці і паведамленьні зь меца падзеяў – у нашай далейшай праграме.
XS
SM
MD
LG