Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:24 ]  Колькасьць ахвяраў ізраільска-палестынскага канфлікту павялічваецца


ЕРУСАЛІМ. Сёньня раніцай на Заходнім Беразе Ярдану пры ўезьдзе ў габрэйскае паселішча Атэрэт каля места Рамалах палестынцы абстралялі ізраільскі аўтобус. Адна ізраільцянка забітая. Пазьней, у гэтым раёне ў сутычках з ізраільскімі вайскоўцамі загінуў палестынскі паліцыянт. Сёньня ж ізраільскія памежнікі забілі чатырох ваяўнікоў, якія спрабавалі прайсьці на тэрыторыю Ізраілю з Ярданіі.
XS
SM
MD
LG