Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:20 ]  У ЗША распрацаваная юрыдычная працэдура суду над тэрарыстамі


ВАШЫНГТОН. У Злучаных Штатах распрацаваная юрыдычная працэдура суду над тэрарыстамі. Як паведаміў міністар абароны краіны Дональд Рамсфэльд, тэрарыстаў будуць судзіць ванныя трыбуналы. Абвінавачаныя маюць права на прэзумпцыю невінаватасьці, права не даваць сьведчаньняў супраць саміх сябе і права на ўжываньне абаронцаў. У той самы час новыя правілы, паводле Рамсфэльда, складзеныя з улікам “унікальных абставінаў”. Таму, калі ў часе працэсу будзе разглядацца сакрэтная інфармацыя, паседжаньні будуць зачыненымі для публікі й прэсы.
XS
SM
MD
LG