Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  У Кітаю -- акцыі пратэсту рабочых


ПЭКІН У паўночна-усходняй частцы Кітаю працягваюцца акцыі пратэсту рабочых, звольненых з дзяржаўных прадпрыемстваў. Яны патрабуюць выплаты адначаснай кампэнсацыі. У горадзе Дацін тысячы рабочых блякавалі будынак найбуйнейшай кітайскай нафтавай кампаніі. У Ляояне рабочыя запатрабавалі адстаўкі кіраўніцтва мясцовай адміністрацыі. Усяго ў апошнія гады ў выніку рэфармаваньня дзяржаўнага сэктару экономікі у Кітаі згубілі працу дзясяткі тысячаў чалавек. Цяперашнія акцыі пратэсту – найбуйнейшыя у Кітаі, які падаваўся некаторымі назіральнікамі як узор спалучэньня рэформаў і сацыяльнай стабільнасьці.
XS
SM
MD
LG