Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:41 ]  Шэльфавы лёд Антарктыды разбураецца з пагрозьлівай хуткасьцю


ЛЁНДАН. Шэльфавы лёд Антарктыды разбураецца з пагрозьлівай хуткасьцю. Дасьледчыкі з Портлендзкага ўнівэрсытэту паведамілі, што паводле спадарожнікавых здымкаў, плошча часткі шэльфавага ледавіка Ларсэна, які раскалоўся цягам апошніх пяці тыдняў, складае больш як 3 тысячы 200 квадратных кілямэтраў, што, паводле памераў, роўнае тэрыторыі невялікай краіны. Навукоўцы адзначаюць, што ледавік Ларсэна існаваў больш як 12 тысячаў гадоў і не разбураўся ў часе папярэдніх кліматычных ваганьняў.
XS
SM
MD
LG