Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:48 ]  ЗША віталі вызваленьне кіргізскага дэпутата ад апазыцыі Азімбэка Бэкназарава


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты віталі пастанову суду ў Кіргістане вызваліць з-пад варты дэпутата ад апазыцыі Азімбэка Бэкназарава. У той самы час дзяржаўны дэпартамант адзначыў, што арышт дэпутата, як выглядае, быў палітычна матываваным. Сам Бэкназараў заяўляе, што ён быў незаконна арыштаваны і рэпрэсаваны за крытыку ўладаў. Ягонае вызваленьне адбылося пасьля масавых пратэстаў у Джалал-Абадзкай вобласьці, калі паліцыя страляла ў прыблізна 2 тысячы дэманстрантаў зь якіх пяцёра загінулі і больш як 60 (з абодвух бакоў) былі параненыя. Улады абвінавачваюць Бэкназарава ў злоўжываньні ўладай у часы ягонай працы сьледчым раённай пракуратуры Джалал-Абадзкай вобласьці.
XS
SM
MD
LG