Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:09 ]  Пасьля заканчэньня ваеннай кампаніі ў Афганістане, вайскоўцаў ЗША чакае шмат працы ў гэтай краіне


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што вайскоўцаў ЗША яшчэ чакае шмат працы ў Афганістане, пасьля таго як будзе абвешчаны канец ваеннай кампаніі. У часе выступу ў Сэнт-Люісе Буш сказаў, што вялікая колькасьць талібаў і ваяўнікоў Аль-Кайды як і раней знаходзіцца на афганскай тэрыторыі і, магчыма, у суседнім Пакістане. Ён адзначыў, што ў часе нядаўных баёў на ўсходзе Афганістану сілы паўстанцаў неаднаразова спрабавалі атрымаць падмацаваньне. Учора ж вайсковае кіраўніцтва ЗША паведаміла пра заканчэньне 17-дзённай апэрацыі “Анаконда”. Цяпер вайскоўцы ЗША працягваюць пошукі пячораў у гарах Шах-э-Кот, дзе могуць хавацца ацалелыя сілы ворагаў.
XS
SM
MD
LG