Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:07 ]  Ізраільскія аддзелы пачалі пакідаць нядаўна занятыя палестынскія тэрыторыі


БЭТЛІЕМ. Ізраільскія аддзелы пачалі пакідаць нядаўна занятыя палестынскія тэрыторыі. Паводле палестынскіх крыніцаў, войска пачало выходзіць зь места Бэйт-Джала, што на Заходнім беразе Ярдану. Сёньня раніцай палестынская паліцыя ізноў увайшла ў места. Чакаецца, што неўзабаве ізраільскае войска пакіне Бэтліем і ягоныя ваколіцы, а таксама занятыя тэрыторыі ў паласе Газа.
XS
SM
MD
LG