Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:43 ]  Урад ЗША заклікаў прэзыдэнта Кыргыстану памятаць пра правы чалавека


ВАШЫНГТОН. Урад Злучаных Штатаў, у сувязі з моцнымі дэманстрацыямі, якія прайшлі ўчора ў паўдзённым Кыргыстане, заклікаў прэзыдэнта краіны Аскара Акаева памятаць пра правы чалавека. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Рычард Боўчар заявіў, што ня гледзячы на саюзнасьць паміж Злучанымі Штатамі і Кыргыстанам у справе барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, улады краіны мусяць паважаць правы чалавека. Вашынгтон таксама выказаў Акаеву заклапочанасьць у сувязі з арыштам дэпутата ад апазыцыі Азімбэка Бэкназарава, якога ўлады абвінавачваюць у злоўжываньні службовым становішчам, а апазыцыя цьвердзіць, што арышт быў наступствам крытыкі ўладаў.
XS
SM
MD
LG