Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 11:42 ]  У Мексыцы адбываецца канфэрэнцыя ААН у пытаньнях фінансаваньня бедных краінаў


МАНТЭРЭЙ (Мексыка). У Мексыцы адбываецца першая канфэрэнцыя Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў на вышэйшым узроўні у пытаньнях фінансаваньня разьвіцьця бедных краінаў і барацьбы з галечай. У канфэрэнцыі бяруць удзел лідары 60 краінаў. Задача ўдзельнікаў – пераканаць разьвітыя дзяржавы быць больш шчодрымі ў справе дапамогі бедным краінам, дзе больш як адзін мільярд людзей жыве менш як на адзін даляр у дзень. У працы канфэрэнцыі бяруць удзел Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан і прэзыдэнт ЗША Джордж Буш. Чакаецца, што ў пятніцу ўдзельнікі падпішуць дакумэнт пра больш эфэктыўнае ўжываньне дапамогі ў справе беднасьці.
XS
SM
MD
LG