Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:38 ]  Дзяржсакратар ЗША скрытыкаваў Бялград за слабое супрацоўніцтва з трыбуналам ААН у Гаазе


ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў Колін Паўэл скрытыкаваў Бялград за слабое супрацоўніцтва з трыбуналам ААН у справе ваенных злачынстваў у былой Югаславіі. Крытыка прагучала пасьля сустрэчы Паўэла з галоўным пракурорам трыбуналу Карлай дэль Понта, якая таксама крытыкавала Бялград. Паўэл нагадаў, што каля 40 мільёнаў даляраў дапамогі ЗША Бялграду застаюцца пад пытаньнем, пакуль сытуацыя не палепшыцца. Канчатковую выснову адносна супрацоўніцтва Бялграду зь Міжнародным трыбуналам Паўэл мусіць зрабіць да канца сакавіка.
XS
SM
MD
LG