Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 10:30 ]  Віцэ-прэзыдэнт ЗША пацьвердзіў гатовасьць дапамагаць спыненьню гвалту ў рэгіёне


ЕРУСАЛІМ. Віцэ-прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дзік Чэйні ў часе перамоваў з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам ізноў пацьвердзіў гатовасьць ЗША дапамагаць спыненьню гвалту ў рэгіёне, які доўжыцца амаль 18 месяцаў і ў часе якога загінула больш як 1400 чалавек, пераважна палестынцаў. Чэйні заклікаў палестынскага лідара Ясіра Арафата адмовіцца ад ужываньня гвалту і ўзмацніць намаганьні, каб зацугляць сяброў радыкальных палестынскіх груповак. Чэйні таксама заклікаў Ізраіль дапамагчы палестынцам, якія цяпер перажываюць, як ён сказаў, “жахлівыя” эканамічныя цяжкасьці. Сёньня Чэйні пакідае Ізраіль і пакуль незразумела ці сустрэнецца ён з Арафатам. Палестынскія афіцыйныя асобы заявілі, што адсутнасьць такой сустрэчы дэманструе прыхільнасьць Злучаных Штатаў Ізраілю. Ув апошнія 24 гадзіны прадстаўнікі палестынскай і ізраільскай службаў бясьпекі тройчы сядалі за стол перамоваў.
XS
SM
MD
LG