ВАШЫНГТОН
Амэрыканскі брыгадны гэнерал Джон Роса заявіў, што вайсковая аперацыя “Анаконда” ва ўсходнім Афганістане скончаная. Гэнерал, аднак, паведаміў, што каля 500 вайскоўцаў міжнародннай кааліцыі будуць працягваць перасьледваць баявікоў Аль-Каеда і Талібану у даліне Шахі-Кот. Гэта – самая маштабная баявая аперацыя з моманту ўвядзеньня ў Афганістан амэрыканскіх войскаў. Падчас яе правядзеньня загінула 8 амэрыканскіх вайскоўцаў. Раней сёньня міністэрства абароны ЗША паведаміла, што на ўсходзе Афганістану забітыя 16 баявікоў Аль-Каеды. Пры аглядзе падземных сховішчаў тэрарыстаў у гарах правінцыі Пактыя знойдзена вялікая колькасьць дакумэнтаў. Амэрыканцы спадзяюцца, што гэта дапаможа ўстанавіць пляны і схэмы ўзаемадзеяньня тэрарыстаў па ўсім сьвеце