ВІЛЬНЯ. Літоўскія сьледчыя знайшлі каля 20 кіляграмаў урану, скрадзенага на Ігналінскай атамнай электрастанцыі каля 10 гадоў таму. Уран быў знойдзены недалёка ад гораду Уцяны за 80 кілямэтраў на поўнач ад Вільні. Скрадзены ўрад быў закапаны на глыбіні паўмэтра. У навакольлі ўзровень радыяцыі быў у некалькі разоў вышэйшы за норму. Усяго ў 1992 годзе ў Ігналіне было скрадзена 270 кіляграмаў урану на суму 40 тысячаў даляраў.