Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:12 ]  Палестынцы патрабуюць поўнага вываду ізраільскага войска


РАМАЛАГ (ПАЛЕСТЫНСКАЯ АЎТАНОМІЯ). Палестынскі дыплямат Саіб Эрэкат на перамовах з амэрыканскім пасланцом Энтані Зыні падкрэсьліў, што Ізраіль мусіць поўнасьцю пакінуць палестынскія тэрыторыі. Зыні сустрэўся сёньня ў горадзе Рамалаг на Заходнім Беразе з прадстаўнікамі палестынскага кіраўніцтва. Сустрэўшыся ўчора паасобку зь ізраільскім прэм’ерам Арыэлем Шаронам і палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам, Зыні сказаў, што паводле яго абодва бакі выступаюць прыхільнікамі мірнага працэсу. На ягоную думку, ізраільска-палестынскія перамовы аб замірэньні могуць пачацца найбліжэйшымі днямі.
XS
SM
MD
LG