БАКУ. Больш за 1000 дэманстрантаў пратэставалі сёньня ў Баку супраць ураду прэзыдэнта Гейдара Аліева. Старшыня апазыцыйнага Народнага Фронту Алі Керымлі заклікаў усе здаровыя сілы Азэрбайджану
аб’яднацца ў змаганьні супраць ураду, які, на ягоную думку, «ня мае маральнага права» кіраваць краінай. Удзельнікі пратэсту абвінавацілі Аліева ў няздольнасьці палепшыць жыцьцёвыя ўмовы і ў выяўленьні слабасьці ў канфлікце ў Нагорным Карабаху.