ЛЯЗАНА. Сёньня ў Міжнародным Алімпійскім Камітэце працягваліся слуханьні ў справе допінгавых скандалаў на Зімовай Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сыты. Спартоўцам з Брытаніі, Беларусі і Аўстрыі пагражае дыскваліфікацыя і пазбаўленьне атрыманых на алімпіядзе ўзнагародаў. Чакаецца, што дысцыплінарная камісія на наступным тыдні падасьць рэкамэндацыі наконт магчымых санкцыяў на разгляд Выканаўчаму камітэту МАК.