ВАШЫНГТОН. Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў вітаў частковы вывад ізраільскага войка з Заходняга Берагу Ярдану, аднак разам з тым заклікаў прэм’ера Ізраілю Арыэля Шарона да поўнага вываду вайсковых аддзелаў з палестынскіх тэрыторыяў. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Рычард Баўчар таксама заклікаў абодва бакі паўстрымацца ад любых дзеяньняў, якія б маглі пашкодзіць намаганьням дасягнуць замірэньня. Амэрыканскі пасланец Энтані Зыні Сустрэўся сёньня ў Рамалагу з палестынскі лідэрам Ясірам Арафатам, а раней правёў перамовы зь ізраільскім міністрам абароны Біньямінам Бэн-Эліэзэрам і міністрам замежных справаў Шымонам Пэрэсам. Тым часам сёньня ў розных інцыдэнтах у рэгіёне загінула яшчэ восем палестынцаў.