Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:22 ]  Ізраільскае войска выйшла з трох палестынскіх гарадоў


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайсковыя аддзелы выйшлі сёньня з трох гарадоў на Заходнім Беразе Ярдану, аднак не падпарадкаваліся заклікам Злучаных Штатаў аб поўным вывадзе войска з палестынскіх тэрыторыяў. Амэрыканскі пасланец Энтані Зыні Сустрэўся сёньня ў Рамалагу з палестынскі лідэрам Ясірам Арафатам, а раней правёў перамовы зь ізраільскім міністрам абароны Біньямінам Бэн-Эліэзэрам і міністрам замежных справаў Шымонам Пэрэсам. Зыні выказаў задавальненьне гэтымі сустрэчамі. Арафат назваў вывад ізраільскага войска з трох гарадоў «падманам». Вывад войска адбыўся пасьля тэлефоннага званку дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла ізраільскаму прэм’еру Арыэлю Шарону. Тым часам сёньня ў розных інцыдэнтах у рэгіёне загінула яшчэ восем палестынцаў.
XS
SM
MD
LG