АНКАРА. Прадстаўнікі Турцыі, Злучаных Штатаў і Вялікабрытаніі закончылі сёньня ў Анкары перамовы аб пераняцьці Турцыяй камандаваньня над міжнароднымі сіламі бясьпекі ў Афганістане. Турцыя адзіная мусульманская краіна НАТО – выказала гатовасьць узяць на сябе камандаваньне над міратворцамі, аднак запатрабавала фінансавай падтрымкі і высьвятленьня абсягу і тэрмінаў місіі. Ваенныя дэталі місіі будуць абмеркаваныя ў найбліжэйшыя дні.