Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:41 ]  Масква і Вашынгтон абмяняліся прапановамі ў справе скарачэньня ядзернай зброі


(Вашынгтон) Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў паведаміў, што Масква і Вашынгтон абмяняліся праектамі меркаванага пагадненьня ў справе скарачэньня ядзерных арсэналаў абедзьвюх краінаў. Іваноў выказаў на прэсавай канферэнцыі ў Вашынгтоне спадзяваньне, што канчатковы варыянт падпішуць у траўні прэзыдэнт Расеі Пуцін і прэзыдэнт ЗША Буш падчас саміту ў Маскве. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд , які таксама прыстунічаў на прэсавай канферэнцыі, сказаў, што скарачэньне ядзерных арсэналаў магчымае, паколькі дзесяцігодзьдзі ўзаемнага недаверу паміж ЗША і Расеі засталіся ў мінулым, і што абедзьве краіны больш ня ёсьць ворагамі
XS
SM
MD
LG