(Растоў-на- Доне) Сёньня, пасьля васьмі месяцаў перапынку мусіў аднавіцца суд над палкоўнікам расейскага войска Буданавым, абвінавачаным у забойстве 18-гадовай чачэнскай дзяўчыны. Аднак, судзьдзя перанес паседжаньне на наступны месяц, паколькі на судзе не зьявіліся бацькі ахвяры.
Паводле пракурора, абодва яны не змаглі прыехаць у суд з-за кепскага здароўя.
Палкоўнік Юры Буданаў – першы расейскі афіцэр, якога судзяць за злачынства супраць мірнага насельніцтва падчас апошняй вайны ў Чачні. Буданаў адпрэчвае, што ён згвалтаваў дзяўчыну, але сьцвярджае, што падазраваў, быццам дзяўчына была чачэнскім снайперам, і што ён забіў яе падчас допыту ў сакавіку 2000 году.