Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:44 ]  Ізраільскае войска праводзіць чарговую апэрацыю на палестынскіх тэрыторыях


РАМАЛАГ. Каля 30 палестынцаў загінулі і некалькі сотняў былі затрыманыя падчас распачатай сёньня найбуйнейшай апэрацыі ізраільскага войска цягам 17 месяцаў блізкаўсходняга канфлікту. Ізраільскія вайсковыя аддзелы сіламі каля 100 танкаў зноў занялі палестынскае места Рамалаг – празь дзень пасьля таго, як Ізраіль абвесьціў пра зьняцьце ў гэтым месьце блякады зь сядзібы палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Наземныя ізраільскія рэйды падтрымваліся авіяцыйнымі ўдарамі. Тым часам узброеныя палестынцы ўварваліся сёньня на тэрыторыю кібуцу каля мяжы зь Ліванам і забілі прынамсі шэсьць ізраільцаў. Двое нападнікаў былі забітыя.
XS
SM
MD
LG