Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:56 ]  У часе прэзыдэнцкіх выбараў у Зімбабвэ затрыманае адкрыцьцё выбарчых участкаў


ХАРАРЭ. Сёньня, у трэйці дзень прэзыдэнцкіх выбараў у Зімбабвэ, на загад прэзыдэнта краіны Робэрта Мугабэ на некалькі гадзінаў было затрыманае адкрыцьцё выбарчых участкаў. Тым часам прадстаўнікі кандыдата ад апазыцыі Моргана Тсвангіраі ізноў зьвярнуліся ў Вярхоўны суд краіны з просьбай падоўжыць тэрмін прэзыдэнцкіх выбараў яшчэ на дзень. Апазыцыя вінаваціць рэжым Мугабэ ў падтусоўцы выбараў, ціску на выбаршчыкаў і невыкананьні пастановы суду правесьці дадатковае галасаваньне ў сталіцы краіны. Паводле пасольства ЗША ў Зімбабвэ, улады не дазволілі прыехаць у краіну чатыром дыпляматам ЗША, двое зь якіх ёсьць назіральнікамі на выбарах.
XS
SM
MD
LG