КАБУЛ. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі заявіў, што апэрацыя кааліцыйных войскаў на паўдзённым усходзе краіны збліжаецца да завяршэньня. Паводле дадзеных амэрыканскага камандаваньня, за тыдзень баёў зьнішчана болей за 500 талібаў і баявікоў “Аль-Кайды”. Прадстаўнікі міжнародных сілаў бясьпекі паведамілі сёньня, што ў Кабуле паранены французскі сапёр. Узарваўся мінамётны снарад, які ён спрабаваў абяшкодзіць.