ХАРАРЭ. У Зымбабвэ ў абставінах скрайняй напружанасьці сёньня пачалося галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. У сталіцы краіны Харарэ ўведзеныя павышаныя захады бясьпекі, вуліцы патрулююць войскі. На пасаду прэзыдэнта прэтэндуюць два асноўныя кандыдаты – цяперашні прэзыдэнт Робэрт Мугабэ, які ва ўладзе ўжо 22 гады і лідэр дэмакратычнай апазыцыі Морган Тсвангіраі. Галасавньне будзе адбывацца два дні. Першыя вынікі стануць вядомыя ў панядзелак.