Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:48 ]  Арыштаваны галоўны падазраваны ў забойстве міністра турызму Ізраілю


РАМАЛА. Палестынскія службы бясьпекі арыштавалі галоўнага падазраванага ў забойстве міністра турызму Ізраілю ў кастрычніку летась. Яшчэ тры падазраваныя былі арыштаваныя ў лютым. Сёньня ізраільскія вайскоўцы застрэлілі двох узброеных палестынцаў, якія напалі на блёк-пост на мяжы Паласы Газа. Ізраільскія гэлікоптэры нанесьлі ракетныя ўдары па аб’ектах палестынскіх сілаў бясьпекі ў горадзе Наблус на Заходнім беразе Ярдану і на поўдні Паласы Газа. Пра ахвяры не паведамляецца. Учора ў Паласе Газа і на Заходнім беразе Ярдану былі забітыя прынамсі 47 палестынцаў і 6 ізраільцаў. Гэта самая вялікая колькасьць ахвяраў цягам аднаго дня за 17 месяцаў цяперашняга абвастрэньня ізраільска-палестынскага канфлікту.
XS
SM
MD
LG