Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:49 ]  Ізраіль у адказ на тэракт забіў 15 палестынцаў


ЕРУСАЛІМ. Паведамляецца, што сёньня раніцаў 15 палестынцаў было забіта ў выніку ізраільскіх удараў у адказ на ўчорашні тэрарыстычны акт, калі палестынец забіў чатырох ізраільцаў у гэбрайскім паселішчы ў Паласе Газа. Трынаццаць палестынцаў было забіта ў выніку двух ізраільскіх рэйдаў у паласе Газа. Сярод забітых – генэрал-маёр Ахмэд Мэфрадж, камандуючы сіламі грамадзкай бясьпекі Палестынскай адміністрацыі на поўдні Паласы Газа. Мэфрадж і яшчэ васьмёра палестынцаў былі забітыя ў сутычцы зь ізраільскім войскам ў вёсцы каля гораду Хан Юніс. Яшчэ чацьвёра былі забітыя падчас нападу на пост палестынскай паліцыі ў Газе і двое – падчас ізраільскага рэйду ў Бэтлееме.
XS
SM
MD
LG