Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:47 ]  Кофі Анан сустрэўся зь ірацкім міністрам


НЬЮ-ЁРК. Генэральны сакратар Арганізацыі Аб'еднаных Нацыяў Кофі Анан назваў учорашнія перамовы зь міністрам замежных справаў Іраку Наджы Сабры «шчырымі і карыснымі». Анан і Сабры абмеркавалі магчымасьці вяртаньня ў Ірак інспэктароў ААН, зварот маёмасьці, захопленай Іракам пасьля ўварваньня ў Кувэйт у 1990 годзе, а таксама лёс сотняў зьніклых жыхароў Іраку і Кувэйту. Сабры назваў перамовы «пазытыўнымі і канструктыўнымі», аднак адмовіўся канкрэтызаваць, калі інспэктары ААН могуць быць дапушчаныя ў Ірак.
XS
SM
MD
LG