Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:45 ]  Баі ў Афганістане могуць неўзабаве закончыцца


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Доналд Рамсфэлд паведаміў, што цяперашняя ваенная апэрацыя ўзначальванай ЗША кааліцыі супраць ваяўнікоў «Аль-Каіды» і «Талібану» на ўсходзе Афганістану можа закончыцца да наступнага тыдня. Паводле Рамсфэлда, сёньня цяжка сказаць, колькі добра ўзброеных ваяўнікоў яшчэ застаецца ў гарах каля гораду Гардэз. Адзін прадстаўнік амэрыканскага камандаваньня заявіў, што ў апошніх баях удзельнічала каля 1000 прыхільнікаў «Талібану» і «Аль-Каіды», якія бароняць пячоры і бункеры у засьнежаных гарах. Каля паловы зь іх у выніку баёў было забіта.
XS
SM
MD
LG