Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:11 ]  У Ірляндыі адбываецца рэфэрэндум у пытаньні абортаў


ДУБЛІН. У Ірляндыі сёньня адбываецца рэфэрэндум у пытаньні адмены прынятай парлямэнтам у 1992 годзе папраўкі да закону аб абортах, што дазваляла аборты жанчынам, якія з прычыны непажаданай цяжарнасьці пагражалі самагубствам. За адмену папраўкі выступае ўрад Ірляндыі і каталіцкая царква. Асноўныя апазыцыйныя партыі выказваюцца за захаваньне папраўкі. Вынікі рэфэрэндуму стануць вядомыя заўтра.
XS
SM
MD
LG