ЕРУСАЛІМ. Сёньня ізраільская авіяцыя нанесла ўдары па аб’ектах палестынскіх сілаў бясьпекі ў Паласе Газа. Прынамсі 6 ракет ўзарвалася на тэрыторыі аднаго з аб’ектаў у лягеры палестынскіх уцекачоў Хан Юніс. Параненыя 3 чалавекі. Паветраны налёт – гэта адказ на тэракты ў Ізраілі, у выніку якіх апошнімі некалькімі гадзінамі загінулі 5 чалавек і каля 50 параненыя. Сёньня раніцай ва ўсходняй частцы Ерусаліму каля будынку арабскай школы выбухнула бомба. Параненыя 8 чалавек. Сёньня ж у горадзе Газа ў выніку магутнага выбуху загінулі два чалавекі і каля 15 параненыя. Ізраільскія танкі ўвайшлі ў адну зь вёсак каля гораду Бітлеем. Адбываецца жорсткая перастрэлка.