Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:30 ]  Малдоўская апазыцыя зьбіраецца падаць у суд на прэзыдэнта за паклёп


КІШЫНЁЎ. Малдоўскі апазыцыйны лідэр Іўры Роска сёньня сказаў, што ён падасьць у суд на камуністычнага прэзыдэнта Уладзімера Вароніна за паклёп. бо той абвінаваціў пратэстуючых супраць палітыкі ўраду у тым, што яны фінансуюцца, як выказаўся прэзыдэнт, мафіёзнымі клянамі з прарасейскага Прыднястроўя. Учора ўвечары Варонін заявіў, што прыднястроўскі лідэр Ігар Сьмірноў плоціць маніфэстантам болей за 30 тысячаў даляраў штодня. Пачынаючы зь 9 студзеня, тысячы людзей бяруць удзел у акцыях пратэсту супраць рашэньня камуністычнага ўраду надаць расейскай мове такі ж статус, які мае малдоўская.
XS
SM
MD
LG