ДЭЛІ. Сытуацыя ў штаце Гуджарат на захадзе Індыі паступова нармалізуецца, але ўлады папярэджваюць, што пра аднаўленьне парадку казаць пакуль рана. Сёньня ў шэрагу гарадоў штату адменены камэнданцкі час. Адчыніліся школы і ўстановы. Аднак, у вёсках захоўваецца напружаньне. Паводле апошніх афіцыйных дадзеных, за 6 дзён крывавых міжусобных сутычак паміж індуістамі і мусульманамі ў Гуджараце загінулі болей за 570 чалавек.