ВАТЫКАН. Абвастрэньне артрыту калена прымусіла Папу Яна Паўла Другога скасаваць шэраг публічных мерапрыемстваў, заплянаваных на бліжэйшыя два тыдні. Лекары параілі пантыфіку адпачыць зь гледзішча будучых важных мерапрыемстваў, якія чакаюць яго ў Сьвяты тыдзень, які распачнецца ў вербную нядзелю 24 сакавіка і завершыцца Вялікднем 31 сакавіка.